Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Атрыманне адукацыі на беларускай мове
ва ўстановах дашкольнай адукацыі
горада Пінска 

   Арганізацыя адукацыйнага працэссу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

  У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (гл.9, арт.90) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

  Пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства вядзецца ўлік на выбар адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (руская, беларуская). 

  Групы з беларускай мовай навучання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

  Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развитие речи и культура речевого общения» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. 

  Ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання беларуская мова сістэматычна ўключаецца ў разнастайныя мерапрыемствы. Яе выкарыстанне не абмяжоўваецца толькі адным днём беларускай мовы на тыдзень. Паспяховаму авалоданню маўленчымі навыкамі дзяцей спрыяюць арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове, правядзенне сітуацыйных зносін у другую палову дня. 

  Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі. 

Звярніце ўвагу

Апытанне

Какое направление
углубления по предметам
наиболее актуально?

  • Математика
  • Физика
  • Химия
  • Иностранный язык
адказаць