Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Праект «Прыродная скарбніца без межаў»

Спасылка на сайт вядучага беніфіцыяра 

Навіны праекта ТГС ЕС "Прыродная скарбніца без межаў"

  3 сакавіка 2020 года Белавежскім нацыянальным парку было падпісана пагадненне аб партнёрстве паміж партнёрамі з Польшчы і Беларусі, якое тычыцца супрацоўніцтва ў рэалізацыі трансгранічнага праекта «Прыродная скарбніца без межаў».

 Рэалізатарамі праекта на польскім баку з'яўляюцца:

 Белавежскі нацыянальны парк (вядучы партнёр),

 Гайнаўскі павет,

II Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы г. Гайнаўка.

Беларускі бок прадстаўлены наступнымі партнёрамі:

Мясцовы экалагічны фонд "Заказнікі Брэсцкай вобласці",

упраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама,

дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г Пінска".

 Асноўная мэта праекта - павысіць дасведчанасць жыхароў аб неабходнасці абароны і захавання каштоўных знікаючых відаў раслін, якія існуюць у Белавежскай пушчы і на Палессі.

 Дзейнасць праекта адрасавана работнікам каштоўных прыродных зон, настаўнікам, моладзі, мясцовым суполкам і турыстам, якія наведваюць раёны Белавежскай пушчы і Палесся.

 Праект «Прыродная скарбніца без межаў» будзе ажыццяўляцца з чэрвеня 2020па май 2021 года.

 Пры падпісанні пагаднення ўсе партнёры падкрэслілі надзвычай важную ролю праектнай дзейнасці ў галіне аховы каштоўных прыродных багаццяў і развіцця агульнай грамадзянскай экалагічнай адукацыі, а таксама заявілі аб сваёй гатоўнасці працягваць супрацоўніцтва ў галіне аховы прыроднага асяроддзя.

 Праект рэалізуецца ў рамках Тэматычнай мэты прыярытэту 1.2 «Прасоўванне і захаванне прыроднай спадчыны» і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у рамках Праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020 (дадатковая інфармацыя па спасылцы: https://www.pbu2020.eu).

Звярніце ўвагу

Апытанне

Какое направление
углубления по предметам
наиболее актуально?

  • Математика
  • Физика
  • Химия
  • Иностранный язык
адказаць