Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адукацыйная прастора горада Пінска

  Решение №505 от 31.03.2026 Пинского городской исполнительный комитета "О закреплении за учреждениями общего среднего образования территорий города Пинска"

У нашым горадзе функцыянуе 58 устаноў адукацыі, падведамасных упраўленню па адукацыі: 35 ўстаноў дашкольнай адукацыі; 3 гімназіі; 15 сярэдніх школ; Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; сацыяльна-педагагічны цэнтр; Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; ДВМУ "Вучэбна-метадычны кабінет г. Пінска".

Сетка ўстаноў адукацыі задавальняе запыты вучняў і іх бацькоў у атрыманні якаснай адукацыі, рэалізацыі індывідуальных здольнасцей.

6328 выхаванцаў наведваюць дашкольныя ўстановы.

Адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі забяспечваюць: 1324 педагога устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 874 педагога дашкольнай адукацыі, 48 педагогаў ЦКРНіР, 21 педагагічны работнік СПЦ, 53 - ЦДАДіМ. Вышэйшую адукацыю маюць: 93,2% настаўнікаў школ і гімназій горада; 68,3% педагогаў дашкольных устаноў. З вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі ў школах і гімназіях горада працуе 84,2% педагогаў, у дашкольных установах – 71,6%. Настаўнікаў-метадыстаў – 11 (0,9%) педагогаў.

У гімназіях і школах горада ў 2024/2025 навучальным годзе навучаецца 17451 вучань. Сярэдняя напаўняльнасць класаў складае 25 чалавек. У гэтым навучальным годзе 71,5% вучняў дзясятых класаў вывучаюць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні; 72,1% – у адзінаццатых. У сярэдніх школах №№ 8, 11, 16 функцыянуюць педагагічныя класы (групы), у гімназіі № 2 і сярэдняй школе №10 працягваюць працаваць класы ваенна-патрыятычнай накіраванасці, у сярэдніх школах №№ 15, 16 – профільныя класы інжынернай накіраванасці. 

Сярэднія школы № № 3, 17, 18 уключаны ў рэспубліканскі праект «сетка Школ свету ў Рэспубліцы Беларусь» з прысваеннем установам адукацыі статусу «Школа міру».

У 2024 годзе завяршылі навучанне і выхаванне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі 1802 вучні, 116 уручана пасведчанне з адзнакай. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі – 923 навучэнцы, з іх 89 ўзнагароджана залатымі, 8 срэбнымі медалямі.

У 2024 годзе пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах заваявана 12 дыпломаў, трэцяга этапу – 65. На базе ўстаноў адукацыі горада працуюць навучальныя курсы па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд.

На рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару навучэнцамі горада заваявана 3 дыплома.

Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання максімальны вынік 100 балаў атрымалі 18 выпускнікоў, па выніках цэнтралізаванага экзамену – 25.

На базе ўстаноў адукацыі рэалізоўваецца 3 інавацыйных праектаў (сярэднія школы №№ 10, 12, 16).

Прыярытэтным напрамкам выхаваўчай работы з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае і ідэйна-маральнае выхаванне.

З 2008 года наш горад удзельнічае ў міжнароднай ініцыятыве Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) «Горад, дружалюбны дзецям». У кастрычніку 2013 года Пінску прысвоена ганаровае званне «Горад, дружалюбны дзецям» за стварэнне ўмоў, найбольш спрыяльных для пражывання і развіцця дзяцей, у 2024 годзе пацверджана.

Развіваецца і ўкараняецца ў практыку работы валанцёрскі рух. На базе ўстаноў адукацыі функцыянуе 20 валанцёрскіх атрадаў з ахопам 436 чалавек.

У гарадскім банку дадзеных дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця складаецца 2 240 дзяцей (326 дзяцей-інвалідаў) – 12,9% ад агульнай колькасці дзіцячага і падлеткавага насельніцтва горада. Працэнт ахопу карэкцыйна – педагагічнай дапамогай складае-100 %.

Забяспечанасць настаўнікамі-дэфектолагамі складае 100%.

На 01.08.2024 у горадзе 9 прыёмных сем'яў, у якіх выхоўваецца 12 дзяцей, 136 дзіця – у 101 апякунскай сям'і, 13 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, – у двух дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Па стане на 01.08.2024 у банку дадзеных дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы 340 дзіця з 165 сем'яў.

Установы агульнай сярэдняй адукацыі горада Пінска

разгарнуць » / « згарнуць

Учреждения дополнительного образования детей и молодежи города Пинска

разгарнуць » / « згарнуць

Учреждения специального образования

разгарнуць » / « згарнуць

Социально-педагогический центр

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта

Звярніце ўвагу